«Геаграфія па-беларуску» - такая акцыя прайшла з 19 па 21 сакавіка 2015 г. ўпершыню на геаграфічным факультэце. Яна была прысвечана Міжнароднаму Дню роднай мовы, які святкуецца 21 сакавіка. Сутнасць акцыі заключалася у пошуку слоў і выразаў, якія адрозніваюцца па гучанню па беларуску і па-руску. Разнастайнасць гэтых слоў вельмі шырокая і цікавая. Напэўна многія даведаліся пра асобныя словы і ўзялі сабе на прыкмет. Будзем спадзявацца, што гэтая акцыя ў наступным годзе будзе не толькі “па-беларуску”, але і “па туркменскі”.
Асобая падзяка за арганізацыю і удзел студэнтцы 3 курса спецыяльнасці “Геаграфія. Эканоміка” Вікторыі Шуляр, якая дапамагла пранікнуцца гэтым святам.
В.А. Мазец,
намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце