22 лютага 2024 г. кафедрай замежных моў быў праведзены завочны міжфакультэцкі конкурс перакладчыкаў з нямецкай мовы на беларускую мову “Гучы, роднае слова!” (да Міжнароднага дня роднай мовы). У конкурсе прымалі ўдзел студэнты філалагічнага, псіхолага-педагагічнага, фізыка-матэматычнага, сацыяльна-педагагічнага і гістарычнага факультэтаў. Журы ў складзе двух чалавек (ст. выкл. Мілач С.В., ст. выкл. Каваленка А.М.) вызначыла пераможцаў:
1 месца – Надзея Сымонік, студэнтка 1 курса псіхолага-педагагічнага факультэта,
2 месца – Дзіяна Каспіровіч, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта,
Ганна Ляўчук, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта,
3 месца – Вікторыя Борсук, студэнтка 1 курса фізіка-матэматычнага факультэта,
Таццяна Сінкевіч, студэнтка 1 курса псіхолага-педагагічнага факультэта.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!!!