Фестываль замежных студэнтаў: фальклорнае свята “Зіма з вясною сустракаецца”

У рамках фестывалю замежных студэнтаў 26 лютага 2014 года на філалагічным факультэце адбылося фальклорнае свята “Зіма з вясною сустракаецца”.

Мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі філалагічнага (Вікторыя Мацука, Ілона Ануфрэня, Міхаіл Каралевіч, Наталля Каўпанька, Павел Канановіч, Дзмітрый Машлякевіч, Марына Гапановіч, Надзея Пашко, Ганна Пачуйка)  і матэматычнага факультэтаў (Віктар Дашкевіч) пад кіраўніцтвам загадчыка фальклорнай лабараторыі, прафесара І.А. Швед.

Іна Анатольеўна пазнаёміла гледачоў з асаблівасцямі беларускай народнай культуры, святкаваннем Калядаў, Масленіцы, Саракоў на Беларусі, а маладыя артысты рэканструявалі народныя абрады, паказалі такія іх важныя чыннікі, як віншавальныя спевы, “ваджэнне казы”, адорванне калядоўшчыкаў, выгнанне зімы і закліканне вясны.

Удзячныя гледачы, сярод якіх было шмат замежных студэнтаў, з цікавасцю сачылі за ходам мерапрыемства, захапляліся народнай культурай беларусаў, іх спевамі і танцамі.

Філалагічны факультэт

Поделиться: