-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Ул.П.Люкевіч: “У нашых каманд па міні-футболе моцны патэнцыял”
У адкрытым чэмпіянаце г.Брэста па міні-футболе наш ўніверсітэт прадстаўляюць дзве каманды – “Спартфак” і “Прамтэхніка-БрГУ”. Сваімі ўражаннямі ад першага сезону “Прамтэхнікі”, праблемамі і цяжкасцямі, без якіх, на жаль, нікуды, а таксама планамі на будучыню падзяліўся ментар міні-футболу, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін БрДУ імя А.С.Пушкіна Уладзімір Паўлавіч Люкевіч.
– Уладзімір Паўлавіч, як Вы ацэньваеце выступленне "Прамтэхнікі-БрДУ" у гэтым сезоне? Ці вылучылі Вы кагосьці персанальна?
– Па выніках сезону выступленне было не проста паспяховым, а вельмі паспяховым. Перш за ўсё, гэта вынікае з таго, што практычна ўсе футбалісты – студэнты першага і другога курсаў, за некаторым выключэннем. Сярод 32 сапернікаў нам удалося дасягнуць выхаду ў паўфінал – гэта значная падзея. Удзельнікі каманды, якія прыехалі з розных раёнаў Брэсцкай вобласці вучыцца ў нашай навучальнай установе, упершыню ў жыцці атрымалі практыку спартыўнай барацьбы і гульні на вынік – таго, з чым ніколі не сутыкаліся. Нечакана выявіліся студэнты, якія ўмеюць гуляць у міні-футбол, з фізіка-матэматычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў. Магу адзначыць галкіпера Аляксея Мешчанінава (фізіка-матэматычны факультэт), капітана Сяргея Калешка, Віталія Іванюка, Ягора Піцыка (усе – з факультэта фізічнага выхавання). Ягор – другі бамбардзір спаборніцтва, ён забіў 20 галоў на працягу ўсяго турніра.
– Што не атрымалася ў першым паўфінальным матчы супраць каманды "Лагуна"?
– Не атрымалася шмат чаго, калі сур’ёзна да гэтага падыходзіць. Самая галоўная праблема ў другой частцы турніра – тое, што на перыяд сесіі студэнты з іншых месцаў пражывання раз'язджаліся па дамах. Банальна парушаўся працэс трэніровак. Адносіны з боку кіраўніцтва ФК “Дынама-Брэст”, якое забараняе нашым студэнтам гуляць у міні-футбол, таксама адыгралі вялікую ролю. Невядома, якімі рэгулятыўнымі дакументамі яны кіруюцца.
– Ці цяжка матываваць футбалістаў да матчаў?
– Матывацыя – такая спецыфічная рэч, якая патрабуе канкрэтыкі ў кожным футбольным матчы. На адной матывацыі “выехаць” вельмі цяжка. Трэба развіваць пэўныя здольнасці і ўменні. Таму гаварыць пра цяжкасці матывацыі можна толькі ўмоўна. У студэнтаў вялікія рэзервы, бо яны толькі вучацца.
– Паядынкі супраць якой каманды запомніліся Вам больш за ўсё?
– Матч з моцнай камандай ФК “МЧС”, калі для выхаду патрабаваўся пасляматчавы пенальці. Менавіта тут і праявіўся моцны патэнцыял каманды.
– Не за гарамі другая палова сезону "летняга" гарадскога чэмпіянату. Вы зноў будзеце каардынаваць две студэнцкія каманды ("Прамтэхніка" і "Спартфак"). Ад якой з іх Вы чакаеце найбольшага поспеха?
– І ад першай, і ад другой. Але галоўная мэта – гэта тое, каб студэнты, якія займаюцца ў групе павышэння спартыўнага майстэрства, маглі рэалізаваць свае ўменні ў сістэме гульнявой дзейнасці, дзе перш за ўсё размова ідзе аб канчатковым выніку.
– Якія змены ў студэнцкім спорце ўвогуле і міні-футболе ў прыватнасці чакаюць студэнтаў у наступным годзе?
– Не магу сказаць пра ўсе віды спорта. Што датычыць міні-футбола, гэта рэарганізацыя чэмпіяната ўніверсітэта, які плануецца праводзіць на працягу ўсяго года на ўзроўні каманды факультэтаў з запрашэннем нашых добрых сяброў – студэнтаў з БрГТУ. Спрабуем таксама стварыць University Futsal League.
Вольга Кавалько,
студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта,
спецыяльнасці “Журналістыка”,
газета філалагічнага факультэта "Vita Nostra"