ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «ПСІХАЛОГІЯ СЯГОННЯ: ПОГЛЯД СУЧАСНАГА СТУДЭНТА»

27 красавіка 2018 года на сацыяльна-педагагічным факультэце нашага ўніверсітэта прайшла традыцыйная ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «ПСІХАЛОГІЯ СЯГОННЯ: ПОГЛЯД СУЧАСНАГА СТУДЭНТА», у якой прынялі ўдзел 130 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Удзельнікі канферэнцыі атрымалі магчымасць падаць на абмеркаванне вынікі ўласных навуковых даследаванняў, а таксама пазнаёміцца з тымі напрамкамі даследаванняў у галіне псіхалогіі, якія цікавяць сучасных студэнтаў і магістрантаў. На пленарным пасяджэнні вялікую цікавасць выклікалі даклады студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта Арлоўцавай Кацярыны, Пацяйчук Ганны, выпускніцы магістратуры Дэбіш Анастасіі, студэнткі псіхолага-педагагічнага факультэта Навумчык Крысціны. На секцыйных пасяджэннях лепшымі былі прызнаны даклады студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Уласенка Ульяны, Бабанавай Маі, Бляшук Лідзіі, Магдэсюк Людмілы, Цэван Юліі, вучаніцы Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М.А. Скіпара Скрыпчанка Юліі.

Кафедра псіхалогіі развіцця

Падзяліцца: