«Міс псіхолага-педагагічнага факультэта – 2017»

З пачаткам зімы псіхолага-педагагічны факультэт не перастае здзіўляць! На гэты раз у актавай зале ўніверсітэта панавала сапраўды чароўная атмасфера, паколькі настаў час для доўгачаканага конкурсу грацыі, элегантнасці і артыстычнага майстэрства «Міс псіхолага-педагагічнага факультэта – 2017»!

У барацьбу за тытул ўступілі 8 чароўных дзяўчын: Ануфрыюк Ганна, Храловіч Аліна, Трафімук Людміла, Пяшко Карына, Давыдава Карына, Краўчук Дзіяна, Шчука Вікторыя, Патоцкая Анастасія.

І вось прыйшоў гэты дзень – 8 снежня. Стамляльныя рэпетыцыі, слёзы, зрывы – усё гэта засталося ў мінулым. Час здзіўляць!

Конкурсная праграма парадавала сваёй разнастайнасцю, а асноўнымі яе этапамі сталі:

«Інтэлектуальны конкурс». Менавіта гэты конкурс прадэманстраваў усім кемлівасць дзяўчат, бо пытанні былі з сакрэтам; але ні адно з пытанняў не заблытала канкурсантак!

Конкурс «Візітная картка». Кожная з удзельніц падрыхтавала і прадэманстравала відэаролік, у якім расказала пра свае таленты, жыццёвыя пазіцыі, дружбу, вучобу ва ўніверсітэце і многае іншае.

Дэфіле ў дзелавым стылі адзення. Усе мы ведаем: ні адзін конкурс прыгажосці не праходзіць без маляўнічага дэфіле. І першы выхад нашых удзельніц віталі гучныя апладысменты радасных гледачоў з перапоўненай залы і скандзіраванне груп падтрымкі!

Конкурс «Творчы нумар» – гэта час цудоўнага вакалу, фотамайстэрства, віртуознай ігры на музычных інструментах і цудаў харэаграфіі.

А ў канцы зала ахнула, захапіўшыся дэфіле ў вячэрніх сукенках!

Конкурсная праграма падышла да канца, а галоўная інтрыга заставалася яшчэ наперадзе. Усім не цярпелася даведацца, хто з васьмі найпрыгажэйшых дзяўчын факультэта паўстане перад шматлікімі захопленымі поглядамі ў кароне пераможцы і ўпіша сваё імя ў гісторыю факультэта. Але на гэтае пытанне адказаць магло толькі журы конкурсу. А пакуль члены журы падводзілі вынікі, гледачы нацешыліся падарунакам – пяшчотным парным вальсам у выкананні нашых канкурсантак і іх партнёраў. Ніхто не застаўся раўнадушным!

І вось настаў час аб’явіць вынікі. Пад авацыі запоўненай актавай залы вырашылася галоўная інтрыга вечара. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

  • «Міс ППФ» – Людміла Трафімук,
  • «І Віцэ-Міс ППФ» – Анастасія Патоцкая,
  • «II Віцэ-Міс ППФ» – Аліна Храловіч,
  • «Міс глядацкіх сімпатый» – Карына Пяшко,
  • «Міс Зачараванне» – Дзіяна Краўчук,
  • «Міс Артыстычнасць» – Карына Давыдава,
  • «Міс Музычнасць» – Вікторыя Шчука,
  • «Міс Арыгінальнасць» – Ганна Ануфрыюк.

Дзякуем спонсару конкурсу ГА «БРСМ» і асабіста сакратару першаснай арганізацыі М.А. Якаўлеву, а таксама ўсім канкурсанткам за цудоўны настрой, які яны дарылі глядзельнай зале на працягу ўсяго свята прыгажосці і артыстызму!

Дэканат псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: