Сустрэча ў анлайн-фармаце: дзелімся вопытам практыка-арыентаванай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў

У мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі будучых сацыяльных педагогаў 20 лютага 2018 года выкладчыкі кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі прынялі ўдзел у вебінары «Практыка-арыентаваная падрыхтоўка будучых сацыяльных педагогаў: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця». Мерапрыемства праходзіла ў анлайн-рэжыме. Выкладчыкі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» падзяліліся сваім вопытам работы з калегамі з УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка», УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова».

Адкрылі вебінар арганізатары мерапрыемства – дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт В.В. Мартынава і загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.А. Носава. У ходзе вебінара быў разгледжаны шырокі спектр праблем, звязаных з практыка-арыентаваным падыходам да падрыхтоўкі студэнтаў – будучых сацыяльных педагогаў. Так, аб філіяле кафедры як пляцоўцы фарміравання гатоўнасці будучых сацыяльных педагогаў да рэалізацыі прафесійных функцый праінфармавала ўдзельнікаў вебінара В.М. Кліпініна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ імя М. Танка. Далей Л.В. Каралькова, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай працы ВДУ імя П.М. Машэрава, асвятліла пытанні ўзмацнення практыка-арыентаванай накіраванасці зместу вучэбных заняткаў па дысцыплінах спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка».

Вопытам выкарыстання практыка-арыентаваных метадаў і тэхналогій у працэсе навучання будучых педагогаў падзялілася І.М. Батура, старшы выкладчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і МДУ імя А.А. Куляшова. Аб практыка-арыентаванай падрыхтоўцы будучых сацыяльных педагогаў да працы з замяшчальнымі сем’ямі расказала Г.М. Ткачук, старшы выкладчык кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Пададзеныя ў ходзе вебінара матэрыялы мелі выразную прыкладную накіраванасць і запатрабаванасць іх вынікаў ва ўстановах адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання. Удзельнікі вебінара прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні асноўных праблем тэмы вебінара, атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць, а таксама выказалі жаданне працягнуць сустрэчы ў анлайн-фармаце.

Г.М. Ткачук, старшы выкладчык
кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі

Падзяліцца: