Універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Марфафізіялагічная адаптацыя арганізма чалавека да фізічных і псіхічных нагрузак»

20 сакавіка 2019 года на базе кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека прайшла ўніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Марфафізіялагічная адаптацыя арганізма чалавека да фізічных і псіхічных нагрузак». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі шасці факультэтаў (сацыяльна-педагагічнага – 7 чалавек, псіхолага-педагагічнага – 9, біялагічнага – 9, геаграфічнага – 4, факультэта замежных моў – 1 і факультэта фізічнага выхавання – 61).

На пленарным пасяджэнні і ў чатырох секцыях быў заслуханы 91 даклад. Лепшыя даклады прадставілі: на пленарным пасяджэнні – магістрант I курса факультэта фізічнага выхавання Раменка Іна Рыгораўна, у секцыі 1 – магістрант I курса факультэта фізічнага выхавання Рассохіна Алена Анатольеўна; у секцыі 2 – магістрант I курса факультэта фізічнага выхавання Паўловіч Яраслава Анатольеўна; у секцыі 3 – студэнтка ІІ курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Васілюк Яна Дзмітрыеўна, студэнты факультэта фізічнага выхавання Камкова Даяна Аляксандраўна (І курс) і Грыдчын Валянцін Аляксандравіч (II курс); у секцыі 4 – студэнты IV курса факультэта фізічнага выхавання Лукашэнка Кацярына Андрэеўна, Кашалюк Дана Іванаўна, Максіменка Кацярына Дзмітрыеўна.

Кандыдат біялагічных навук, дацэнт Галавач М.В.

Падзяліцца: