Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці завяршыўся. Публічная абарона-прэзентацыя творчых работ фіналістаў адбылася 10 красавіка 2018 года.

Па выніках конкурсу пераможцам стала дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі Таццяна Васільеўна Сянькевіч, якая прэзентавала міжнародны Пушкінскі фестываль «Друзья, прекрасен наш союз…»

II месца падзялілі дзве метадычныя распрацоўкі: міжфакультэцкая адукацыйная прэзентацыя «Мой родны кут» (аўтар – старшы выкладчык кафедры замежных моў Святлана Васільеўна Мілач) і серыя мерапрыемстваў «Дні культуры на гістарычным факультэце» (аўтарскі калектыў работнікаў кафедраў усеагульнай гісторыі і гісторыі славянскіх народаў: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Юр’евіч Бодак, дэкан гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук Алена Аляксееўна Бурык, намеснік дэкана па выхаваўчай працы гістарычнага факультэта, старшы выкладчык Яўгенія Юр’еўна Занько, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Таццяна Міхайлаўна Мілач, заг. кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Іосіфаўна Пашковіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Галіна Іванаўна Пасохіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яўген Сямёнавіч Разенблат, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Людміла Віктараўна Харычкава).

Бронзавымі прызёрамі сталі распрацоўкі: комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста «Брэст: мінулае, сучаснасць, будучыня» (аўтарскі калектыў работнікаў кафедры методыкі выкладання фізіка-матэматычных дысцыплін: намеснік дэкана па выхаваўчай працы фізіка-матэматычнага факультэта, старшы выкладчык Людміла Іванаўна Капіца, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Віктараўна Селівонік, лабарант Анжэла Міхайлаўна Майсюк), вечар «Карагод культурных традыцый: паміж усходам і захадам» (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі Зінаіда Сцяпанаўна Ляўчук), псіхалагічны марафон «Быць грамадзянінам сваёй краіны: самаактуалізацыя асобы» (кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі Аляксей Віктаравіч Севярын).

Усе фіналісты былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі рэктаратам і прафсаюзным камітэтам работнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 27 красавіка 2018 года на пасяджэнні Рады ўніверсітэта.

Віншуем пераможцаў
і жадаем прафесійных і творчых поспехаў у педагагічнай дзейнасці
ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: