V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і спорту школьнікаў і вучнёўскай моладзі»

15–16 лістапада 2018 года на базе нашага ўніверсітэта адбылася V міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і спорту школьнікаў і вучнёўскай моладзі». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна, прафесар Г.М. Сендзер. Таксама ў адрас удзельнікаў прагучалі вітальныя словы кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама М.М. Глушэні.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады: намесніка кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама В.М. Селівоніка, дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ імя А.С. Пушкіна І.Ю. Міхуты, намесніка загадчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту БФУ імя І. Канта Л.А. Глінчыкавай, загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту БрДУ імя А.С. Пушкіна А.В. Шарова.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох краін: Рэспублікі Беларусь, Украіны, Рэспублікі Польшча, Расійскай Федэрацыі. Варта адзначыць удзел у канферэнцыі прадстаўнічай дэлегацыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (А.А. Шыршова, Л.А. Глінчыкава, А.Л. Матава, А.В. Волкаў, Я.Г. Пісарэнка).

За два дні правядзення канферэнцыі ў ёй прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. На трох секцыйных пасяджэннях заслухана 37 дакладаў па напрамках канферэнцыі.

Канферэнцыя паслужыла ўмацаванню сувязей з установамі адукацыі як Рэспублікі Беларусь, так і замежжа.

Па выніках працы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: