Ва ўніверсітэце выбралі прафсаюзны актыў студэнтаў

На працягу пачатку II семестра 2016/2017 навучальнага года (другая палова лютага – сакавік) у прафсаюзных групах і факультэцкіх прафсаюзных арганізацыях студэнтаў у адпаведнасці са Статутам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прайшлі справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі.

Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі прайшлі на фізіка-матэматычным, біялагічным, псіхолага-педагагічным і філалагічным факультэтах. Работа ўсіх прафсаюзных бюро факультэтаў за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай. У склад прафсаюзных бюро 4 факультэцкіх арганізацый выбраны 28 чалавек, з іх упершыню – 14 чалавек. Усе чатыры старшыні прафбюро факультэтаў выбраны адкрытым галасаваннем (Занеўская Марына, фізіка-матэматычны факультэт; Машчук Іван, біялагічны факультэт; Цупрунюк Анастасія, псіхолага-педагагічны факультэт; Домніч Лізавета, філалагічны факультэт).

Па выніках працы за справаздачны перыяд і за актыўны ўдзел у працы прафсаюзнага камітэта студэнтаў 6 членаў прафсаюзных бюро і прафгрупоргаў узнагароджаны дыпломамі прафсаюзнага камітэта студэнтаў.

Справаздачна-выбарчыя сходы адбыліся ў 172 прафсаюзных групах 2–5 курсаў усіх факультэцкіх прафсаюзных арганізацый студэнтаў. Па выніках сходаў усе справаздачы прафгрупоргаў зацверджаны, перавыбраны на наступны тэрмін 163 прафгрупоргі, 9 прафгрупоргаў выбраны агульным сходам прафгрупы ўпершыню; таксама выбраны 172 намеснікі прафгрупоргаў.

У працы справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый з боку сацыяльных партнёраў актыўны ўдзел прымалі дэканы факультэтаў, намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары акадэмічных груп.

Па стане на 1 студзеня 2017 года агульная колькасць членаў прафсаюза ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў складае 3972 чалавекі. Структуру арганізацыі складаюць 11 прафсаюзных бюро (221 прафгрупорг).

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: