-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 21-65-23
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Валанцёры БрДУ на чэмпіянаце Еўропы
Пачатак восені 2018 года выдаўся гарачым для валанцёраў БрДУ, якія працавалі з 31 жніўня па 2 верасня на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23-х гадоў.
Нашы валанцёры адказвалі за акрэдытацыю, сачылі за правільным ўзважваннем і мыйкай лодак, глядзелі за камерамі захоўвання, а таксама дапамагалі спартсменам, адказваючы на іх пытанні.
Чэмпіянат стаў добрай магчымасцю пагутарыць з людзьмі з іншых краін. Парадавала, што ўсе былі адкрытымі для гутарак і знаёмстваў. За час мерапрыемства ва ўсіх назапасіліся прыемныя эмоцыі і ўражанні. Для кожнага студэнта гэта стала неацэнным вопытам, які ў далейшым выявіцца, калі прыйдзецца знаходзіць агульную мову з людзьмі, адказна выконваць пастаўленыя задачы і працаваць у камандзе. І вядома ж, як і любое спартыўнае мерапрыемства, чэмпіянат быў прасякнуты неверагоднай атмасферай спаборніцкага духу. Агонь у вачах спартсменаў і моцная падтрымка балельшчыкаў гаварылі пра значнасць мерапрыемства ў іх жыцці.
Сваім меркаваннем з нагоды чэмпіянату падзяліліся валанцёры, студэнткі 2-га курса філалагічнага факультэта.
Галіна Казлоўская:
– Гэта выдатнае мерапрыемства, якое ўпрыгожыла апошнія дні лета і пачатак восені. Ветлівы персанал, сумленныя і справядлівыя суддзі, прыязная атмасфера. Ні адзін з удзельнікаў не застаўся па-за ўвагай. Яркая форма і колеры такога ж яркага неба ўздымалі ўсім настрой. Я вельмі рада, што мне выпала магчымасць быць на гэтым чэмпіянаце.
Яна Раманко:
– Усе знаходзяцца пад вялікім уражаннем да гэтага часу. Гэта мерапрыемства выклікала буру эмоцый, падарыла новыя знаёмствы, уразіла цёплай атмасферай. Тут я адчувала сваю значнасць, ад чаго хацелася працаваць больш старанна, з’явілася яшчэ большае жаданне займацца добраахвотніцтвам. Вельмі прыемна, што запрасілі на чэмпіянат.
Ганна Місько:
– Мне вельмі спадабалася. Было вельмі цікава паўдзельнічаць у правядзенні чэмпіянату і мець зносіны з замежнымі спартсменамі. Гэта прынесла мора незабыўных эмоцый і знаёмстваў з новымі людзьмі. Чэмпіянат пакінуў цёплы след у сэрцы не толькі таму, што ў скарбонцы нашай краіны стала на 8 медалёў больш, але і таму, што кожны выхад беларусаў на гонку быў доўгачаканым і суправаджаўся бясконцай падтрымкай балельшчыкаў.
Усе валанцёры з вялікім нецярпеннем чакаюць Другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску, каб зноў адчуць гэтыя неверагодныя эмоцыі і ўсвядоміць сваю значнасць у гэтай вялікай справе.
Ангеліна Фурсевіч, студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна