«Вучуся красамоўству – 2019»

28 лютага 2019 года адбылося чарговае мерапрыемства з праграмы Фестывалю замежных студэнтаў – універсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Вучуся красамоўству». Яго арганізатарам ужо ў сёмы раз выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства.

У спаборніцтва ўключыліся 20 выступоўцаў, якія прадстаўлялі філалагічны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, біялагічны і геаграфічны факультэты, а таксама факультэт замежных моў.

У гэтым годзе рытарычнае спаборніцтва было прысвечана тысячагоддзю горада Брэста. У першым туры канкурсанты прадставілі выступленне на тэму «Горад, у якім я вучуся: месцы, падзеі, людзі». Прагучалі захапляльныя, эмацыйныя маналогі пра Брэст, яго своеасаблівасць і вартасці; аб знамянальных фактах з яго мінулага і сучаснасці; пра славутасці горада; аб вядомых людзях Брэста; пра цікавыя сустрэчы, знаёмствы, падзеі, што адбыліся з канкурсантамі падчас іх навучання ва ўніверсітэце, знаходжання ў нашым горадзе.

Фіналісты конкурсу (іх было 10) выконвалі заданні ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. Па фотаздымках на слайдах і кароткіх біяграфічных даведках студэнты пазнавалі вядомых людзей, чыё жыццё і/ці дзейнасць звязаны з Брэстам, Брэстчынай, а таксама вялі завочны дыялог са знакамітымі берасцейцамі. Рабяты задавалі ім разгорнутыя пытанні, а таксама пракаментавалі прапанаваныя выказванні.

У выніку напружанай барацьбы прызавыя месцы падзялілі:

  • 1-е месца: Айгуль Эсенава, студэнтка 1-га курса факультэта замежных моў;
  • 2-е месца: Азіза Разметава, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта, і Надзіра Амінава, студэнтка 3-га курса факультэта замежных моў;
  • 3-е месца: Айбахар Рэджэпава, студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта, Зохрэ Аннамаўламава, студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта, і Ягмыр Ахмедыеў, студэнт 1-га курса біялагічнага факультэта.

Таксама ўладальнікамі намінацый сталі:

  • «За вернасць філалогіі» – Альфія Амірава, студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта,
  • «Годны пераемнік» – Шэкер Берэкетмырадава, студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта,
  • «За лаканічнасць і пераканаўчасць» – Гаўшут Суўханбердыеў, студэнт 2-га курса філалагічнага факультэта.

Віншуем нашых майстроў красамоўства!

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: