Юбілейны вечар турклуба «Бярэсце»

8 снежня 2018 года ў актавай зале ўніверсітэта прайшоў урачысты вечар, прысвечаны 35-му дню нараджэння турысцкага клуба «Бярэсце».

На працягу дзесяцігоддзяў наш клуб займае пазіцыі лідара сярод турысцкіх клубаў Беларусі. Рабяты-турысты ходзіць у горныя, лыжныя і водныя паходы, даволі паспяхова ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па відах турызму, спартыўным скалалажанні, арыентаванні, вяслярным слаламе. У апошнія гады мы з’яўляемся лідарамі рэспубліканскага конкурсу на лепшы паход «Пазнай Радзіму – выхавай сябе», які праводзіць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У суботу ўтульная актавая зала сабрала выпускнікоў мінулых гадоў і дзеючых турыстаў нашага ўніверсітэта. Вечар атрымаўся па-турысцкі добрым і святочным.

Віншаванні вядомай брэсцкай групы Сad Goddeu, якая выступае ў стылі фолк-рок, адкрылі ўрачыстую праграму, аднак і адказнае слова пачаткоўцаў турклуба з нумарам з рэпертуару фаер-шоу глядзелася не горш.

Віншаванні ліліся ракой, турклуб узнагароджваў найбольш годных, усе разам успаміналі, гледзячы на відэаролікі пра горы і дарогі… Было сказана мноства цёплых слоў. Душэўнае турысцкае караоке, конкурсы з залай, абаянне і экспромты вядучых… Кожны выпускнік атрымаў на памяць сімвалічны вымпел і пажаданне ўбачыцца зноў.

Хочацца адзначыць, што праграма юбілею не абмежавалася святочным вечарам. У рамках мерапрыемства былі праведзены некалькі майстар-класаў і адкрытых заняткаў па спартыўным турызме:

  1. «Асновы кіравання турысцкім катамаранам у паходах сярэдніх і вышэйшых катэгорый складанасці». Фармат: адкрытая лекцыя. Выступаў вядучы турыст-воднік нашай краіны, кіраўнік спартыўнага клуба «КАЯК» Якуценя Яўген Мікалаевіч.
  2. «Асновы правядзення выратавальных работ у паходах сярэдніх і вышэйшых катэгорый складанасці». Фармат: майстар-клас. Выступаў вядучы турыст-воднік нашай краіны, кіраўнік спартыўнага клуба «КАЯК» (г. Барысаў) Якуценя Яўген Мікалаевіч.
  3. «Асаблівасці правядзення заняткаў па турысцка-прыкладным шматбор’і, па спартыўным арыентаванні ў спартыўнай зале ў перыяд міжсезоння». Фармат: майстар-клас. Выступаў метадыст Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, інструктар па альпінізме Абрамчык Уладзімір Мікалаевіч.
  4. «Асновы страхоўкі на горным рэльефе». Фармат: майстар-клас. Выступаў кіраўнік турысцкага клуба «Геліёс» (г. Мінск), майстар спорту па спартыўным турызме Сяргей Осіпаў.

Затым удзельнікі ўрачыстай часткі юбілею плаўна перамясціліся ў турысцкі клуб, дзе і скончылі свята вечарам бардаўскай песні.

Са святам, і да новых сустрэч, сябры!

Уладзімір Гусеў, турклуб «Бярэсце»

Падзяліцца: