Усе на старт!

29 кастрычніка 2018 года кафедра фізічнай культуры сумесна з прафсаюзным камітэтам БрДУ імя А.С. Пушкіна правялі спартыўна-гульнявое свята «Усе на старт!» у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўніверсітэта. Мэтай свята была арганізацыя вольнага часу работнікаў універсітэта і прапаганда здаровага ладу жыцця. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выкладчыкі розных факультэтаў і структурных падраздзяленняў.

Праграма свята ўключала розныя спартыўныя эстафеты і конкурсы. Усім яго ўдзельнікам былі ўручаны прызы, падрыхтаваныя прафсаюзным камітэтам. Атмасфера мерапрыемства быў напоўнена пазітывам і спаборніцкім духам. Супрацоўнікі ўніверсітэта атрымалі велізарнае задавальненне ад удзелу ў спаборніцтвах і зарад бадзёрасці на цэлы дзень.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: