«Арт-сесія» выявіла таленты

Фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія – 2018» завяршыўся яркім гала-канцэртам 14 лістапада. Чароўнымі песнямі пра Беларусь, філасофскімі вершамі, пацешнымі сцэнкамі і запальнымі танцамі студэнты падарылі гледачам станоўчыя эмоцыі і добры настрой. А дапамагалі ім у гэтым моцныя галасы, выразныя танцавальныя рухі, агеньчык у вачах, харызма і прывабнасць.

Прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова падзякавала юным артыстам за прыгожую імпрэзу, пажадала поспехаў у вучэбнай і творчай дзейнасці і ўручыла пераможцам дыпломы і прызы.

Пераможцамі сталі:

1-е месца – юрыдычны факультэт,

2-е месца – факультэт замежных моў,

3-е месца – фізіка-матэматычны і псіхолага-педагагічны факультэты.

Намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

  • «Лепшая мультымедыя-прэзентацыя» – сацыяльна-педагагічны факультэт.
  • «Канферансье» – Ніна Савенка (геаграфічны факультэт), Мікалай Богдан (юрыдычны факультэт), Аляксей Бошаль (факультэт замежных моў).
  • «Інструментальны жанр» – Анастасія Сілік і Надзея Дудчык з песняй «Вахцёрам» (псіхолага-педагагічны факультэт); Ірода Кадырава з музычнай кампазіцыяй на фартэпіяна (факультэт замежных моў).
  • «Арыгінальны жанр» – Ягор Дарашкевіч з фокусамі (фізіка-матэматычны факультэт); Вікторыя Уласовіч і Аляксандра Сіманава з пантамімай «Сэрца» (геаграфічны факультэт).
  • «Мастацкае слова» – Ганна Карповіч, Марыя Лабай з вершам «Зінка» (філалагічны факультэт); Ілья Прыхач з вершам «Мы ўсе аднойчы з’язджаем» і Яраслаў Свідуновіч – акампанемент на фартэпіяна (фізіка-матэматычны факультэт); Анастасія Чарнышэвіч з вершам «На самой справе мне падабалася толькі ты» (факультэт замежных моў).
  • «Эстрадны вакал» – Уладзіслаў Макарэвіч (гістарычны факультэт); Кацярына Дымар (факультэт замежных моў); Ксенія Шахалевіч (юрыдычны факультэт); Эзізмырат Салтыкоў (філалагічны факультэт).
  • «Народны вакал» – Лізавета Вінаградава (філалагічны факультэт).
  • «Акадэмічны вакал» – Аляксандра Сацута і Людміла Супінская (фізіка-матэматычны факультэт).
  • «Вакальнае майстэрства: дуэт» – Хангельдзі Элубаеў, Ірода Кадырава (факультэт замежных моў).
  • «Вакальнае майстэрства: аўтарскае выкананне» – Атамырат Араздурдыеў (факультэт фізічнага выхавання).
  • «Вакальнае майстэрства: лепшая фінальная песня» – біялагічны факультэт.
  • «Харэаграфія» – юрыдычны факультэт.
  • «Харэаграфія: танцавальны мікс» – псіхолага-педагагічны факультэт.
  • «Тэатральнае майстэрства» – сцэнка «Студэнцкае жыццё першакурснікаў» (сацыяльна-педагагічны факультэт); урывак з п’есы Я. Купалы «Паўлінка» (біялагічны факультэт); урывак з п’есы К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» (гістарычны факультэт).
  • «Лепшы сцэнарый» – сацыяльна-педагагічны факультэт.
  • «Лепшае афармленне праграмкі» – фізіка-матэматычны факультэт.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых поспехаў!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: