Люкевич Владимир Павлович

Люкевіч Уладзімер Паўлавіч (1956), кандыдат філасофскіх навук (1989), дацэнт (1992).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1982) па спецыяльнасці “філасофія” і Нацыянальную вышэйшую школу гуманітарных навук (Мінск, 1993) па спецыяльнасці “культуралогія”.

Ва ўніверсітэце працуе з 1982 года, загадчык кафедры культуралогіі (2000-2010), на кафедры спартыўных дысцыплінаў і методык іх выкладання з 2010 года.

Арбітр міжнароднай катэгорыі па рынга (2011, Identity Card # 2/2011), інструктар рынга (2011, сертыфікат № PTR/7/2011).

Спартыўная кваліфікацыя І разраду па футболе (1974), арбітр Першай катэгорыі па футболе (1974).

Лаўрэат узнагароды UEFA (2010, Кангрэс у Тэль-Авіве), кіраўнік лепшага клуба Еўропы ў галіне масавага футболу.

Навуковы грант (1999) Deutsches Olympisches Institut

Тэма кандыдацкай дысертацыі “Маральнасць у спартыўнай дзейнасці”.

Доктарская дысертацыя на тэму “Сучасны спорт у сусветнай сацыякультурнай прасторы: тэарэтыка-культуралагічныя і праксеалагічныя вымярэнні” рэкамендавана да абароны.

Аўтар больш за 260 навуковых прац і ўдзельнік больш за 200 навуковых канферэнцыяў.

У выданнях ВАК налічваецца 30 артыкулаў, з іх:

  • Люкевіч, У.П. П’ер дэ Кубертэн: Адраджэнне і заняпад алімпійскай ідэі / У.П. Люкевіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – Серыя 1. – Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. – Навукова-тэарэтычны часопіс. – № 1. – 2023. – С. 18-27.
  • Люкевіч, У.П. Спорт як сродак натуралізацыі і сацыякультурнай адаптацыі / У.П. Люкевіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – Серыя 1. – Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. – Навукова-тэарэтычны часопіс. – № 2. – 2023. – С. 33-39.
  • Люкевіч, У.П. Сучасны спорт у варунках трансфармацыі сацыяльнай сістэмы / У.П. Люкевіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – Серыя 1. – Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. – Навукова-тэарэтычны часопіс. – № 1. – 2024. – С. 11-19.

Манаграфіі: Fair play: тэорыя i практыка (Брэст, 1999); Метадалагiчныя i сацыяльна-фiласофскiя праблемы спорту (Брэст, 2000).

Валодае англійскай, беларускай, польскай і рускай мовамі.

Галоўныя навуковыя накірункамі даследаванняў: праблемы філасофіі і этыкі спорта, генэзіс і дынаміка функцыянавання і развіцця рэгіянальнай культуры.