Панько Александр Данилович

доцент кафедры городского и регионального развития
кандидат исторических наук, доцент

Адукацыя і кар'ера

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1976 г. у г.Маларыта Брэсцкай вобласці.

З 1983 па 1993 гг. вучыўся ў сярэдняй школе №1 г.Маларыта.  У 1998 г. з адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльная педагогіка”.

З 1998 па 2000 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”.

У 2000–2003 гг. навучаўся ў аспірантуры Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. Кандыдат гістарычных навук (2004). У 2012 г. прысвоена званне дацэнт па спецыяльнасці “Турызм”.

З 2003 па 2007 гг. працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі на пасадах загадчыка патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці  і старэйшага навуковага супрацоўніка.

З 2007 г. працуе ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А.С.Пушкіна. 2007–2009 гг. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. 2009–2011 – загадчык вышэйназванай кафедры. 2011–2012 – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыя і перападрыхтоўкі БрДУ імя А.С.Пушкіна.

2012–2015 гг. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па навуковай працы.

У 2017–2020 г. - загадчык кафедры, а з 2021 па 2023 гг – дацэнт кафедры турызму і краіназнаўства.

З 03.01.2024 – дацэнт кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця.

Аўтар і сааўтар больш чым 120 навуковых, метадычных і папулярных выданняў і артыкулаў, сярод якіх энцыклапедыя "Брэст.1000" (2019), манаграфіі “Муховец: энциклопедия малой реки” (2006), «Малоритский район (серия Города и районы Брестской области)» (2021),  «Брестская область: природа, население, хозяйство» (2023), падручнік «Экологические туры: разработка и продвижение» (2011), дапаможнік “История путешествий и туризма” (2011), турысцкі пуцевадзіцель “Неоткрытый Восток: Бяла-Подляска – Брест” (2008) і інш.

Аўтар ЭУМК “История путешествий и туризма”, "Туристско-оздоровительная деятельность", практыкума "Менеджмент инновационных проектов", метадычных рэкамендацый "Учебные практики по рекреационно-оздоровительному, туристско-спортивному и водному походам".

Прафесійныя інтарэсы

Выкладаемыя дысцыпліны: Экскурсазнаўства, Гісторыя падарожжаў і турызму, Турызм у Беларусі, Арганізацыя музейнай справы, Эканоміка і фінансы турыстычнай індустрыі, Арганізацыя інклюзіўнага турызму.

Удзел у міжнародных адукацыйных праектах:

  • Міжнародны праект ТEMPUS “Модернизация и внедрение бизнес-образовательных программ для подготовки специалистов в туристической индустрии Республики Беларусь” MIBET (2009–2011)
  • Міжнародны праект ТEMPUS «Подготовка и повышение квалификации преподавателей дисциплин по туризму в Республике Беларусь» TETVET (2012–2014)

Стажыроўкі:

  • Варшаўскі ўніверсітэт (Польша, ліпень 2001 г.)
  • Універсітэт імя Мацея Бела (Славакія, лістапад 2010 г.
  • Эканамічны ўніверсітэт Прагі (Чэхія, красавік 2013 г.)
Навуковыя інтарэсы

Краязнаўства, культурная спадчына, тэхналогіі абслугоўвання турыстаў, навуковыя аспекты актыўнага турызму, мэнеджмент некамерцыйных праектаў.

Удзел у фінансуемых НДР:

За перыяд з 2005 па 2024 гг. з’яўляўся ўдзельнікам (каардынатар, эксперт, кансультант) больш 30 міжнародных праектаў, фінансаваных Агенствамі ААН, Міжнароднымі Праграмамі і арганізацыямі.

  • 2008–2009 – каардынатар праекту “Тры Палессі – сумесная стратэгія аховы і экалагічнага выкарыстання прыроднай спадчыны польска-беларуска-украінскага памежжа” (Праграма CBC PL-BY-UA 2004–2006), сааўтар метадычнага дапожніка і выніковай стратэгіі.
  • 2010–2011 – эксперт праекту “Еўрапейскае супрацоўніцтва на карысць развіцця экалагічнага турызму ў Еўрарэгіёне Буг” (Праграма Трансгранічнага партнёрства).
  • 2012–2014 – каардынатар праекту “Веласіпедны маршрут – слядамі прыбужскіх таямніц” (Праграма CBC PL-BY-UA 2007–2013).
  • 2013–2014 – эксперт Працоўнай группы па разпрацоўцы Стратэгіі трансгранічнага супрацоўніцтва абласцей/ваяводств, якія уваходзяць у склад Еурарэгіёна Буг на 2014-2020 гг.
  • 2019–2021 – каардынатар праекту "Свабодны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне" (Праграма CBC PL-BY-UA 2014–2020).
  • 2023 – кансультант па маніторынгу праграм Прадстаўніцтва ЮНІСЭФ у Беларусі.

Кантактная інфармацыя

Адрес:
224016 Беларусь, Брест, бул. Космонавтов, 21, каб. 722
Телефон (факс):
(+375 162) 21-70-92
E-mail: