21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ўсе народы свету адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Мэта свята – садзейнічанне моўнай і культурнай разнастайнасці, абарона знікаючых моў.

Беларуская мова – наша родная мова багатая і меладычная, важная і дарагая для кожнага з нас. Менавіта таму, кафедра батанікі і экалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна правяла пазнавальную тэматычную акцыю «Батаніка па-беларуску». Студэнты спецыяльнасці «Біяэкалогія» прынялі актыўны ўдзел і ўспомнілі батанічныя і экалагічныя тэрміны. Шануйце і паважайце родную мову!

 

   

Поделиться: