25 кастрычніка 2023 года студэнты 2 курса спецыяльнасці "Урбаналогія і сіці-менеджмент" наведалі Музей гісторыі горада Брэста

Мы аднавілі ў памяці вядомыя факты, а таксама даведаліся шмат новай цікавай інфармацыі пра падзеі і лад жыцця горада на працягу ўсёй яго гісторыі. Экспазіцыя музея змяшчае вялікую колькасць экспанатаў, ад дакументальных звестак да элементаў інтэр'ера тагачаснага жытла. 

Адным з галоўных экспанатаў музея з'яўляецца арыгінал Берасцейскай бібліі, які ў пэўны час можна ўбачыць на ўласныя вочы ў музеі. Шмат складнікаў музея былі звязаныя непасрэдна з нашай спецыяльнасцю, што зрабіла наведванне музея не толькі захапляльным, але і карысным.

Працяг гутаркі пра Брэст адбудзецца 27 кастрычніка ў праекце "Горад, у якім Я жыву".

 

                                                                         

 Ульяна Шылкіна

Поделиться: