Універсітэцкі конкурс– «Эканамiка па-беларуску»

16 лютага 2024 года прайшоў універсітэцкі конкурс, прысвечаны дню роднай мовы – «Эканамiка па-беларуску».
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра філасофіі і эканомікі.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1 курса факультэта прыродазнаўства (4 групы) і факультэта фізічнага выхавання (3 групы). Факультэты прадставілі 4 каманды: «Турысты», «Ківі», «Зоркі», «Спартсмены».
Конкурсныя заданні прапаноўвалі камандам на час выканаць пераклады эканамічных тэрмінаў і эканамічных тэкстаў з рускай на беларускую мову і наадварот.
Вынікі конкурсу: «Ківі» (33 балы), «Зоркі» (30 балаў), «Спартсмены» (28 балаў), «Турысты» (22 балы).
Віншуем пераможцаў!

Поделиться: