Конкурс «Эканоміка па-беларуску”

 

У лютым традыцыйна ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца тыдзень беларускай мовы. З гэтай нагоды 20 лютага 2025 г. кафедра філасофіі і эканомікі арганізавала для студэнтаў 1 курса факультэту прыродазнаўства конкурс «Эканоміка па-беларуску”.

Студэнты падзяліліся на 6 каманд і выбралі сабе наступныя назвы “Магнаты”, “Прафсоюз”, “Байцоўскі клуб”, “Безхрыбтовыя”, “Географы”, “Пяльмені”.

 

Пад час конкурсу камандам патрэбна было перакласці эканамічныя тэрміны з русскай мовы на беларускую (напрыклад, агропромышленный комплекс – аграпрамысловы комплекс; безналичный расчет – безнаяўны разлік), а потым наодварот – з беларускай мовы на рускую (напрыклад, выдаткі вытворчасці – издержки производства; якасць – качество); перакласці ўмову эканамічнай задачы на беларускую мову; прынять удзел у бліц-турніры.

Каманды прадэманстравалі добрае вадоданне роднай мовай. Каманда “Безхрыбтовыя” перамагла ў спабрніцтве, атрымаўшы 40 балаў. Астатнія каманды набралі па 25–30 балаў.

Віншуем пераможцаў!

Поделиться: