Рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Юрый Пятровіч ГолубеўДарагія сябры!
Сардэчна запрашаем на сайт Брэсцкага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна!

У нашага ўніверсітэта слаўная гісторыя, якой можна ганарыцца, і перспектыўная будучыня. За параўнальна кароткі час пройдзены шлях ад настаўніцкага інстытута да класічнага ўніверсітэта – цэнтра адукацыі, навукі і культурна-асветніцкага жыцця Заходняга Палесся. Нашых выпускнікоў можна сустрэць ва ўсіх кутках Беларусі, яны паспяхова рэалізуюць сябе ў сацыяльнай сферы, у рэальным сектары эканомікі, у органах дзяржаўнага кіравання, у сілавых структурах, у іншых сферах жыцця грамадства і ўсюды пацвярджаюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. I гэта заканамерна. Пастаянны пошук, укараненне перадавых метадаў і тэхналогій арганізацыі адукацыйнага працэсу, развітая інфраструктура, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад забяспечваюць падрыхтоўку ва ўніверсітэце канкурэнтаздольных спецыялістаў.

Мы заўсёды рады бачыць у нашым дружным калектыве мэтанакіраваных, матываваных да атрымання глыбокіх ведаў, крэатыўных маладых людзей – студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрывае перад кожным цэлы свет магчымасцяў. Спадзяюся, што наш сайт стане надзейным даведнікам па гэтым свеце!

З павагай, рэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя А.С. Пушкіна
Ю.П. Голубеў

НАША МІСІЯ

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна –
цэнтр адукацыі, навукі і культуры Брэсцкай вобласці,
інтэлектуальнае ядро аднаго са старажытных гарадоў Беларусі –
сваю Місію бачыць у тым, каб

забяспечваць якасць адукацыйных паслуг, якія адпавядаюць нацыянальным і сусветным стандартам якасці адукацыі;

забяспечваць развіццё «чалавечага капіталу», бесперапыннае ўстойлівае развіццё Брэсцкай вобласці, высокатэхналагічных навукаёмістых галін эканомікі;

быць канкурэнтнай вышэйшай навучальнай установай, прызнанай на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях, інтэграванай у сусветную навуку і сусветную прастору вышэйшай адукацыі.