«100 ідэй для Беларусі»: выхад у фінал

13–14 лютага 2024 года ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся адборачны этап Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Было прадстаўлена больш за 100 ідэй на розныя тэмы. Сярод іх развіццё малога бізнесу, паляпшэнне экалагічнай сітуацыі, мадэрнізацыя адукацыі і аховы здароўя, падтрымка сацыяльна неабароненых груп насельніцтва і многае іншае.

Студэнткі філалагічнага факультэта Кузіч Аксана (4 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») і Свірыдовіч Карына (3 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») прадставілі свой праект «"Відушчае толькі сэрца...": папулярызацыя творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі», які прысвечаны людзям з асаблівасцямі і замацаванню нацыянальнай афарыстычнай спадчыны на гарадской прасторы Беларусі. Карына і Аксана атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.