Старшыня абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Таццяна Анатольеўна Дземiдовiч павіншавала нашу студэнтку 2 курса Карыну Свiрыдовiч, якая атрымала дыплом I ступені на II рэспубліканскім конкурсе «Маладая літаратурная крытыка», прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўцы У.А.Калесніка, за рэцэнзiю «Суквецце паэтычнага саду (нешматслоўны роздум над зборнікам вершаў)» на дэбютны зборнік паэзіі Алёны Папко «Мой сад».
Уладзiмiру Адамавiчу Сенькаўцу ўручылі падзяку за папулярызацыю творчасцi берасцейскіх аўтараў, высокi прафесiяналiзм, вялiкую кансультатыўную лiтаратурную працу, падтрымку маладых аўтараў, актыўны ўдзел у рабоце журы абласных лiтаратурных конкурсаў.