Штогод ва ўніверсітэце праводзіцца конкурс на найлепшае студэнцкае навукова-даследчае аб’яднанне. Пры падвядзенні вынікаў абавязкова ўлічваецца колькасць і якасць навуковых публікацый, удзел прадстаўнікоў навукова-даследчай групы ў конкурсах, канферэнцыях і семінарах рознага ўзроўню.
У 2020 годзе найлепшай СНДГ у галіне сацыяльных і гуманітарных навук стала група “Моўная спецыфіка журналісцкага твора”. Аб’яднанне працавала пры кафедры рускай літаратуры і журналістыкі. У 2019/2020 навучальным годзе ў яго ўваходзілі Ганна Буйкевіч, Яніна Капуза, Юлія Сілюк і Уладзіслаў Шпарла – цяпер выпускнікі спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”.
За плённую працу кіраўніку студэнцкага навукова-даследчага аб’яднання, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Святлане Сяргееўне Клундук уручаны дыплом ад рэктара Ганны Мікалаеўны Сендзер.
Віншуем! Зычым цікавых тэм для навуковых артыкулаў, а яшчэ новых адкрыццяў на філалагічнай і журналісцкай ніве!