22 верасня кафедрай беларускай філалогіі было арганізавана мерапрыемства з выкарыстаннем матэрыялаў вуснага часопіса «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму…» Імпрэза была праведзена для студэнтаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)».
У Навукова-асветніцкі цэнтр імя У.А. Калесніка былі таксама запрошаны госці, студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з загадчыкам кафедры беларускай і рускай моў БрДТУ дацэнтам Нінай Мікалаеўнай Борсук.
У цікавым таварыстве ўздзельнікі мерапрыемства акунуліся ў мір чароўнага Слова: разважалі наконт больш шырокага ўжывання беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, чыталі беларускамоўныя афарызмы, цытаты вядомых асоб, вытрымкі з твораў, разгадвалі загадкі і дзяліліся сваімі агульнымі ўражаннямі ад пачутага.