СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ГРУПА “АНАМАСТЫКОН”
Кіраўнік Бут-Гусаім Святлана Феадосьеўна
|
Усё жыве іменем і сведчыць пра яго. Кахаючы, мы паўтараем любімае імя. У нянавісці мы ганьбім і прыніжаем таго, каго ненавідзім, праз яго імя. І молімся мы, і клянём праз імёны. І няма межаў жыцця імені, няма меры яго магутнасці. А.Ф. Лосеў |
Склад групы на 2024 год
І семестр: Разановіч Яўген, Свірыдовіч Карына, Разановіч Валерыя
ІІ семестр: Мізерыя Кацярына, Свірыдовіч Карына, Вабішчэвіч Яніна.
Удзельнікі групы даследуюць наступныя пытанні літаратурнай анамастыкі: жанраўтваральная роля паэтонімаў у гістарычнай прозе і драматургіі Ю.І. Крашэўскага, В. Іпатавай, З. Дудзюк, У. Караткевіча, М. Пашкевіча, Г. Марчука, В. Куксы, навукова-папулярнай літаратуры А. Бензерука, М. Пашкевіча, дзіцячай літаратуры А. Бутэвіча, Г. Аўласенкі, Н. Мацяш, Р. Баравіковай. Вывучаюцца культурна-гістарычныя перадумовы і экстралінгвістычныя і эстэтычныя фактары, якія паўплывалі на фарміраванне паэтанімікону твораў. Разглядаюцца культурна абумоўленыя канатацыі, якія суправаджаюць асабовыя імёны ўласныя ў іх афіцыйных і неафіцыйных формах, у этыкетных формулах, характэрных для розных этапаў айчыннай гісторыі. Аналізуецца нацыянальна-культурная спецыфіка “гаваркіх” прозвішчаў і мянушак, якія адлюстроўваюць менталітэт народа, сфарміраваныя ў грамадстве ў пэўную гістарычную эпоху ацэнкі чалавечай сутнасці, учынкаў, паводзін. Вывучаецца нацыянальна-культурная інфармацыя «фонавых» онімаў, якія адлюстроўваюць калектыўную моўную карціну свету і значымыя як спалучэнне культурных кодаў, звязаных з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа. Устанаўліваюцца тэрытарыяльныя асаблівасці кампанентаў анамастыкону твораў брэсцкіх пісьменнікаў. Разглядаецца, як жанр твора і індывідуальна-стылявыя перавагі пісьменнікаў уплываюць на якасны і колькасны склад літаратурна-мастацкага паэтанімікону. Распрацоўваюцца вучэбна-метадычныя матэрыялы для рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу пры вывучэнні беларускага анамастыкону ў ВНУ і школе, а таксама для папулярызацыі нацыянальнага анамастыкону ў грамадстве.
Удзельнікі СНДГ прадстаўляюць асноўныя палажэнні сваёй навукова-даследчай працы ў выглядзе дакладаў на навуковых канферэнцыях не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі: на міжнароднай студэнцкай навукова-парктычнай канферэнцыі “Слова ў мове, прамовы, тэксце” (г. Брэст, БрДУ); VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Карбышаўскія чытанні” (г.Цюмень, ЦВКІВ); V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука–практыцыі” (г. Баранавічы, БарДУ), VІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў “Альфа 2024” (г.Гродна, ГрДУ), Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце” (г. Віцебск, ВДУ), XXVІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных (г. Брэст, БрДУ), V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Шматнацыянальная Расія: учора, сёння, заўтра» (г. Смаленск, СмалДУ), IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сацыяльная бяспека ў еўразійскай прасторы" (г. Цюмень , філіял УА “ІДК” у Цюменскай вобласці).
Выступленне Кацярыны Мізерыі на стартап-семінары «Гуманітарныя стартапы: гісторыя і сучаснасць» 27 лістапада 2024 года
Выступленне Карыны Свірыдовіч на прэзентацыі “Навука ў жыцці студэнта” 14 лістапада 2024 года
Выступленне Разановіча Яўгена на факультэцкай навукова-практычнай канферэнцыі “НДРС 2024” 30 красавіка 2024 года
Выступленне Валерыі Разановіч на прэзентацыі “Навука ў жыцці студэнта” 14 лістапада 2024 года
Вынікам даследчай працы ў групе сталі публікацыі:
- Бут-Гусаім, С. Ф. Жанраўтваральная роля паэтонімаў у аўтарскіх казках беларускіх пісьменнікаў / С. Ф. Бут-Гусаім, К. С. Мізерыя // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2024. –№ 1. – 2024. – С. 17–23.
- Бут-Гусаим, С. Ф. Имя и образ в исторической прозе Зинаиды Дудюк / С. Ф. Бут-Гусаим, Е. С. Мизерия (магистрант)// Карбышевские чтения : сборник научных трудов международной научно-практической конференции / под общ. ред. Грошевой Л.И. : в 3 т. – Т.3 – Тюмень : ТВВИКУ, 2024. – С. 335–340.
- Бут-Гусаим, С.Ф., Культурно-историческая специфика именослова прозы Николая Пашкевича / С. Ф. Бут-Гусаим, Е. Г. Резанович // Карбышевские чтения : Сборник научных трудов международной научно-практической конференции / под общ. ред. Грошевой Л.И. в 3 т., Т.3 – Тюмень: ТВВИКУ, 2024. – С. 340– 345.
- Мізерыя, К. С. Гісторыя Беларусі ў люстэрку іменаслову п’есы Георгія Марчука «Святло вышыні» / К.С. Мізерыя, С.Ф. Бут-Гусаім // Наука – практике : материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Барановичи, 17 мая 2024 г. : в 2 ч. / редкол.: В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. – Барановичи : БарГУ, 2024. – Ч. 2. – С.306–308.
- Свірыдовіч, К. У. Іменаслоў п’есы Зінаіды Дудзюк «Нарадзіўся я ліцвінам» / К. У. Свірыдовіч, С.Ф. Бут-Гусаім // Наука – практике : материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Барановичи, 17 мая 2024 г. : в 2 ч. / редкол.: В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. – Барановичи : БарГУ, 2024. – Ч. 2. – С.311–313.
- Свірыдовіч, К. У. Іменаслоў зборніка гістарычнай прозы Зінаіды Дудзюк "Палоннікі жыцця"/ К. У. Свірыдовіч ; науч. рук. С. Ф. Бут-Гусаим // Альфа-2024 : сб. науч. ст. VIII Междунар. науч.-практ. конференции молодых исследователей / Гродн. гос. ун-т им. Янки Купалы ; отв. ред. С. А. Янковская ; редкол.: С. А. Янковская [и др.]. – Гродно : ГрГУ им. Янки Купалы, 2024. – С. 198-200.
- Разановіч, Я. Р. Паэтонімікон аповесці Валянціны Куксы "І верыла ў цуд..." / Я. Р. Разановіч ; науч. рук. С. Ф. Бут-Гусаим // Альфа-2024 : сб. науч. ст. VIII Междунар. науч.-практ. конференции молодых исследователей / Гродн. гос. ун-т им. Янки Купалы ; отв. ред. С. А. Янковская ; редкол.: С. А. Янковская [и др.]. – Гродно : ГрГУ им. Янки Купалы, 2024. – С. 171-173.
- Свірыдовіч, К.У. Іменаслоў гістарычнай аповесці Юзафа Ігнацыя Крашэўскага “Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку)” / К. У. Свірыдовіч // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце : матэрыялы ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 23–24 кастрычніка 2024 г. / Віцеб. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г. К. Семянькова (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2024. – С. 233– 238.
- Мізерыя, К. С. Перыферыйны анамастыкон аўтарскіх казак сучасных беларускіх пісьменнікаў / К. С. Мізерыя // Слово в языке, речи, тексте : сб. науч. тр. Междунар. студен. науч. конф., Брест, 17–18 мая 2024 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; редкол.: О. А. Фелькина, О. Б. Переход ; под общ. ред. О. А. Фелькиной. – Брест : БрГУ, 2024. – 284 с. – Режим доступа: http://rep.brsu.by:80/handle/123456789/9674. – С. 173–176.
- Свірыдовіч К.У. Імя і вобраз у творах берасцейскіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну / К.У. Свірыдовіч // Слово в языке, речи, тексте : сб. науч. тр. Междунар. студен. науч. конф., Брест, 17–18 мая 2024 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; редкол.: О. А. Фелькина, О. Б. Переход ; под общ. ред. О. А. Фелькиной. – Брест : БрГУ, 2024. – 284 с. – Режим доступа: http://rep.brsu.by:80/handle/123456789/9674. – С. 215–218.
- Разановіч, В. Р. Іменаслоў зборніка аўтарскіх казакі апавяданняў “Касмічная кніга” / В. Р. Разановіч // XХVI Республиканская научно-практическая конференция молодых ученых, Брест, 16 мая 2024 г. : сб. материалов : в 2 ч. /М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; под общ. ред. П. Е. Резкина. – Брест : БрГУ, 2024. – Ч. 2. – С.161–163.
- Кузіч, А. С. “Відушчае толькі сэрца”: праект студэнтаў філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па папулярызацыі прыгожага пісьменства і творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі / А. С. Кузіч, К. У Свірыдовіч // Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу: да 90-годдзя з дня нараджэння В. Я. Зарэцкай (Ляшук): матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., Брэст, 24 лістапада 2023 г. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна ; пад агул. рэд. З. П. Мельнікавай. – Брэст : БрДУ, 2024. – С.246–250.
- Свиридович, К. В. Прагматическая значимость личных имён собственных в прозе Георгия Марчука / К. В. Свиридович // Сохранение русского языка и культуры в контексте национальной безопасности : материалы Международной научно-практической конференции,. Брянск, Брянская область, 28-29 ноября 2023 г. / Под ред. Н.В. Трошиной, С.С. Фомина. – Брянск : РИСО БГУ, 2023. – С. 151– 160.
- Бут-Гусаім, С.Ф. “У мастацкім тэксце няма негаваркіх імён”: метадычныя парады па напісанні курсавых прац па літаратурнай анамасты / С. Ф. Бут-гусаім, К. У. Свірыдовіч (3 курс філалагічны факультэт)// Пути совершенствования филологического образования в вузе и школе : электрон. сб. тез. докл. Респ. науч.-метод. семинара с междунар. участием, Брест, 24 нояб. 2023 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; редкол.: Л. В. Скибицкая (отв. ред.) [и др.]. – Брест : БрГУ, 2024. – URL: https://rep.brsu.by/handle/123456789/10143. – С. 8.
- Свиридович, К. В. Поэтонимикон сказок Раисы Боровиковой / К. В. Свиридович // Актуальные проблемы современной науки: взгляд молодых учёных : материалы национальной научно-практической студенческой конференции, Брянск, 13-14 декабря 2023 года / отв. ред. Е. Д. Селифонова, Т. А. Степченко, О. В. Тишина : в 2 т. – Брянск : РИСО БГУ, 2023. – Т. 2. – С. 304–309.
Праект члена СНДГ “Анамастыкон” Свірыдовіч Карыны і Кузіч Аксаны «“Відушчае толькі сэрца”: папулярызацыя творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі» прадстаўлены 22 студзеня 2024 г. на міжуніверсітэцкім адборачным туры Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», Брэст, БрДТУ. Складнікам праекта з’яўляюцца сабраныя студэнтамі афарызмы беларускіх пісьменнікаў з паэтонімамі – прэцэдэнтнымі імёнамі нацыянальнай культуры.
У экспертнай камісіі прымаў удзел першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Генадзевіч Бахановіч.
Праект прадстаўляў камісіі член СНДГ “Анамастыкон” Разановіч Яўген.
Праект члена СНДГ Свірыдовіч Карыны і Кузіч Аксаны «“Відушчае толькі сэрца”: папулярызацыя творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі» прадстаўлены 13-14 лютага 2024 на базе УА «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» (Мінск) на Міністэрскім адборачным туры рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі». Складнікам праекта з’яўляюцца сабраныя ўдзельнікамі СНДГ афарызмы беларускіх пісьменнікаў з паэтонімамі – прэцэдэнтнымі імёнамі нацыянальнай культуры.
Праект Свірыдовіч Карыны “Ты не дай Чалавеку ўпасці: на твае абапрэцца хай плечы…”: камерцыялізацыя творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі (навуковы кіраўнік С.Ф. Бут-Гусаім) быў прадстаўлены 22 сакавіка 2024 года на ўніверсітэцкім конкурсе бізнес-ідэй. Складнікам праекта з’яўляюцца сабраныя ўдзельнікамі СНДГ афарызмы беларускіх пісьменнікаў з паэтонімамі – прэцэдэнтнымі імёнамі нацыянальнай культуры.
На конкурсе навуковых прац курсантаў навучальных устаноў Міністэрства абароны РФ, курсантаў замежных ваенных ВНУ (краін АДКБ), студэнтаў грамадзянскіх ВНУ Расійскай Федэрацыі і студэнтаў замежных грамадзянскіх ВНУ ў межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “«Карбышевские чтения. Современный мир глобальных трансформаций»” (Цюмень, Цюменскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча, 13-15 лістапада 2024 года) была прадстаўлена праца Карыны Свірыдовіч “Именослов военной прозы брестских писателей”.
Публікацыі членаў СНДГ былі прадстаўлены на выставах:
1. Выстава “Для навуковага пазнання няма межаў…”: публікацыі студэнтаў-філолагаў у замежных навуковых выданнях, 18 студзеня – 5 лютага 2024 года;
2. Выстава “Імя ў прасторы мастацкага тэксту”: навуковыя публікацыі студэнтаў – членаў СНДГ “Анамастыкон”, 19–24 красавіка 2024 года;
3. Выстава, падрыхтаваная да Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва «Moladz.by: ствараем якасную будучыню!»: “Відушчае толькі сэрца…”: выстава матэрыялаў праекта студэнтаў філалагічнага факультэта Свірыдовіч Карыны і Кузіч Аксаны, прадстаўленага на Рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”, 24 чэрвеня–26 чэрвеня 2024 г.