На фiлалагiчным факультэце адгрымеў Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада).
Студэнт заўсёды з'яўляецца першаадкрывальнікам усяго новага, цікавага і невядомага для сябе i іншых. Яго мэта – шукаць і знаходзіць адказы, прыдумваць нешта новае, фантазаваць, марыць і ісці наперад!
Вось і некаторыя нашы студэнты ў такі значны дзень паспрабавалі сябе ў ролі выкладчыкаў, стаўшы на пэўны час на прыступку вышэйшымi за сябе.
Атрымаўшы цікавы вопыт, усе засталiся задаволеныя: студэнты мацней адчулi адказнасць, выкладчыкі змаглі трошкi адпачыць і амаль пераўтварыцца ў студэнтаў, жартаваць, удзельнiчаць у практычных занятках і нават быць злёгку непаслухмянымі, як і ўласцiва сапраўдным навучэнцам.
Наш новы выкладчыцкі калектыў адчуў увесь цяжар і радасць тытанічнай і ганаровай працы, а разам з тым плённа правёў час.
Віншуем вас з днём студэнта!