Нагадаем, што 16 верасня фiлфак пiсаў дыктант «Дзень народнага адзінства», якi пачаў Тыдзень роднай мовы ў нашай краiне. Тыдзень уключаў акцыі для моладзі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, чытанне вершаў, квэсты.
Нашы маладыя фiлолагi заўсёды з задавальненнем наведваюць мерапрыемствы з удзелам таленавiтых берасцейскiх аўтараў, таму 16 верасня студэнты 1 і 4 курсаў уважлiва слухалi выпускнiц фiлалагiчнага факультэта, пiсьменнiц i журналiстак, членаў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Святлану Яўгенаўну Сцепанчук i Таццяну Анатольеўну Дземiдовiч. Таццяна Анатольеўна, дарэчы, з'яўляецца старшынёй абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».