14 мая 2022 года на філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з паэтамi i пiсьменнікамі Брэстчыны.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выпускніца нашага факультэта Таццяна Дземідовіч; былы дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, паэт, лаўрэат абласной прэміі імя У. Калесніка Уладзімір Лебедзеў; паэтэса Любоў Красеўская, якая таксама з’яўляецца лаўрэатам прэміі У. Калесніка; паэтэса, наша выпускніца, магістр Марыя Бугаева.