Штогод студэнты філалагічнага факультэта прадстаўляюць вынікі сваіх даследаванняў на рэспубліканскім узроўні. У XXХ рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены 5 работ выпускнікоў нашага факультэта. Усе яны высока адзначаны журы конкурсу.
Першая катэгорыя прысвоена даследаванню выпускніцы спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць» Маісейчык Ганны Эдуардаўны пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гадуйка Людмілы Аляксееўны. Студэнтка падрыхтавала і прадставіла на конкурс працу «Имена собственные массовых торжеств как средства языковой репрезентации концепта “праздник” (на примере геортонимии Беларуси)». Даследаванне рэкамендавана дзяржаўнай камісіяй да друку ў зборніку «100 ідэй для Беларусі».
Дыпломам першай катэгорыі адзначана і навуковая праца «Культурно-прагматический потенциал фразеологических компаративов с nomina agentis в эталонной части». Яе аўтарам з'яўляецца Зялёнка Таццяна Ігараўна, выпускніца магістратуры спецыяльнасці «Мовазнаўства (рускае)». Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Пераход Вольга Барысаўна.
Першая катэгорыя прысвоена даследаванню «Авторский дискурс в периодической печати Брестской области» выпускніцы магістратуры спецыяльнасці «Журналістыка» Раманенка Ірыны Валер’еўны. Праца выканана пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Клундук Святланы Сяргееўны.
Выпускніца спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Аўласенка (Куратнік) Дзіяна Андрэеўна прымала ўдзел у конкурсе з працай «Синестезия в прозе В. Набокова: механизмы моделирования и презентации». Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Воран Ірына Аляксандраўна. Даследаванню прысуджана першая катэгорыя.
Навуковая праца выпускніцы спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурная-практычная дзейнасць)» Качыны Ксеніі Аляксандраўны па тэме «Рэпрэзентацыя канцэпту “балота” ў беларускамоўным кантэксце: лінгвакультуралагічны падыход» удастоена дыплома першай катэгорыі. Навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Леванцэвіч Лена Васільеўна.