Верасень для філалагічнага факультэта вызначаецца асаблiвай значнасцю і годнасцю. Ён звязаны з пашанай да асобы прафесара, літаратуразнаўцы і крытыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка.
Менавіта гэты год стаў выключным для ўсіх філфакаўцаў. Кафедра беларускай філалогіі напярэдаднi дня нараджэння класіка, 17 верасня, распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных асобе берасцейскага творцы.
15–16 верасня адбылася літаратурна-музычная iмпрэза «Пасланец Праметэя», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка.
Студэнты 4 курса спецыяльнасцi «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)», якімі было распрацавана гэтае мерапрыемства, перанеслi прысутных у своеасаблівы свет літаратуразнаўцы, паказаўшы яго асобу як выкладчыка і простага чалавека ў кантэксце часу.
У асветніцкім цэнтры імя У.А. Калесніка чыталі і яго вершы, і ўрыўкі з iншых твораў, гучалi песні, прысвечаныя Радзіме. Тыя, хто памятае асветнiка, падзяліліся цёплымі ўспамінамі пра выбітную асобу Майстра.
16 верасня студэнты з дацэнтам кафедры беларускай фiлалогii Аленай Сцяпанаўнай Кавалюк наведалi месца, дзе некалi жыў дзеяч культуры. Да мемарыяльнай дошкi былi ўскладзены кветкi.
Як кажуць на філалагічным факультэце, Уладзімір Андрэевіч заўсёды з намі: глядзіць на нас з вялікай карціны мудрымі вачыма і кожнага выпрабоўвае на здатнасць!