Знаёмства ліцэістаў з філалагічным факультэтам (07.12.2022)

У межах падрыхтоўкі да абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 7 снежня вучні Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава Анастасія Драчук, Ганна Барысоўская, Марына Крук, Давід Страшноў наведалі заняткі па фанетыцы сучаснай беларускай мовы ў групе 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)». Ліцэісты паказалі дастойны ўзровень ведаў, параўноўваючы гукавы лад рускай і беларускай моў, характарызуючы вымаўленне гукаў беларускай мовы, паказаўшы веданне акцэнталагічных нормаў.

Добрае валоданне матэрыялам тэмы практычных заняткаў паказалі і нашы студэнты-першакурснікі.

Настрой прысутных на пары падняла беларуская песня ў выкананні спевака-філфакаўца Івана Шульгі.

Мы былі рады сустрэчы з таленавітымі ліцэістамі!