«Мова мая, я з табой у жыццi шчасце маю…»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Мiжнародны Дзень роднай мовы.
З 17 па 21 лютага 2020 года на геаграфiчным факультэце прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Менавіта з гэтай нагоды 20 лютага студэнты геаграфічнага факультэта прынялі ўдзел у лiтаратурна-музычнай кампазіцыi «Мова мая, я з табой у жыццi шчасце маю…».

Мэтай мерапрыемства стала паказаць непарушнасць адзінства беларускай мовы i гісторыi беларускага народа, яго цесную сувязь са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства ў Беларусі. Сваю любоў да беларускай мовы, беларускім аўтарам і свае творчыя здольнасці прадставілі спадарству студэнты першага и другога курсаў усіх спецыяльнасцяў факультэта. Асабліва радасна было бачыць сярод удзельнікаў вялікую колькасць студэнтаў першага курса.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Кожны ўдзельнік выбраў твор беларускага аўтара, які спадабаўся яму (напрыклад, апісаннем мясцовасці, з'яў прыроды, людзей ці нашай краіны ў цэлым). З вуснаў студэнтаў прагучалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў: «Маці» Пімена Панчанкі (у выкананнi Іллi Бенедзісюка), «Як дзень адыходзіць, прыходзіць нябыт» Аркадзя Куляшова (у выкананнi Ангеліны Кіслошчанкавай), «Родная мова» Лідзіi Полазавай (у выкананнi Нiны Савенка), а таксама вершы ў аўтарскiм выкананнi: «Палет думкі» Андрэя Палюховiча  i «Колькі ў свеце цудаў» Марыi Рапінчук. Не абышлося i без мелагучных беларускiх песень у выкананнi Наталлi Пшанічнай (песня «Купалiнка»), Ганны Дывыдзюк (песня «Сокал»), Валерыi Жданович (песня «Белая ластаўка»).
 
 
 
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі звонкія галасы нашых вядучых – Валерыi Ждановiч і Рамана Грышына.
 
 
 
Беларуская мова – наша галоўная сакральная каштоўнасць. Сярод помнікаў сусветнай культуры пачэснае месца займаюць створанныя на беларускай мове Біблія Францыска Скарыны і Статут ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. Але нам ўсім трэба зрабіць так, каб гэта ні ў якім разе не адбылося.
Геаграфiчны факультэт