Анатоль Бензерук: дыялог са студэнтамі

21 лютага 2024 года ў рамках Тыдня роднай мовы адбылася літаратурная гасцёўня з удзелам пісьменніка, журналіста, гісторыка, краязнаўцы Анатоля Расціслававіча Бензерука, які расказаў пра сваю сямейную пісьменніцкую дынастыю, пра бацькаў і свой шлях у літаратуру, пра сустрэчы з лёсавызначальнымі асобамі: Васілём Віткам, Уладзімірам Калеснікам, інш.
Удзельнікаў мерапрыемства надзвычай зацікавіла творчая гісторыя дакументальнай аповесці-эсэ «Галавасек» аб трагедыі спаленай вёскі Драмлёва на Жабінкоўшчыне. Мастак слова падзяліўся творчымі планамі і запрасіў да абмеркавання яго новых твораў.

Поделиться: