Дзень беларускага пісьменства на геаграфічным факультэце

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Пімен Панчанка

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. А юбілейны ХХV Дзень беларускага пісьменства прайшоў у 2018 годзе ў Іванава. Менавіта з гэтай нагоды 6 верасня 2018 года студэнты геаграфічнага факультэта першай і другой ступеняў адукацыі сабраліся ў Літаратурнай гасцёўні «Вобразы роднага краю» з мэтай паказаць непарушнасць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа і яго цесную сувязь са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсавання гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

        

       Сваю любоў да беларускай мовы, беларускім аўтарам і свае творчыя асаблівасці прадставілі публіцы студэнты ўсіх курсаў і ўсіх спецыяльнасцяў факультэта. Асабліва радасна было бачыць сярод удзельнікаў вялікую колькасць студэнтаў першага курса.
     Кожны ўдзельнік выбраў твор беларускага аўтара, якое падабалася яму апісаннем геаграфічнай мясцовасці, з'яў прыроды і нашай краіны ў цэлым. З вуснаў студэнтаў прагучалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Якуба Коласа, Паўлюка Труса, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча, урывак з рамана Івана Мележа. Удзельнікі напоўнілі гэтыя творы новым жыццём, аддаўшы душу ў іх выкананне. Як і заўсёды, студэнты 3 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць (3 гады)» не засталіся ў баку са сваімі таленавітымі пастаноўкамі. На гэты раз яны прадэманстравалі гледачам ўрывак з байкi Кандрата Крапівы «Ганарысты парсюк», якая не толькі нагадала гдядачам аб адной з мараляў жыцця, але і прымусіла ўсміхнуцца. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі звонкія галасы нашых нязменных вядучых – Кацярыны Балабановіч і Аляксея Крывашэя.

       Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай мове – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. Але нам ўсім тэба зрабіць так, каб гэта ні ў якім разе не атрымалася.

Все фото и видео можно просмотреть здесь.

 

Майсяйчук Надзея,
студэнтка 4 курса
спец. "Геаграфія"