ГРОДНА: ПАДАРОЖЖА Ў ГIСТОРЫЮ КРАIНЫ

Студэнты псiхолога-педагагiчнага факультэта 26 красавiка 2022 года наведалi Гродна, дзе ў Год гiстарычнай памяцi пазнаёмiлiся з гiсторыка-культурнымi славутасцямi горада: пабывалi каля сапраўдных замкаў (Старога замка (месца зараджэння Гродна) i Новага замка, дзе пачулi хронiку падзей, звязаных з падзелам Рэчы Паспалiтай), у Каложскай царкве – унiкальным старажытным храме XII стагоддзя; пачулi роўна ў 12 гадзiн гук трубы, якi раздаўся на Пажарнай каланчы i апавясцiў, што ў горадзе ўсё спакойна; пабывалi на плошчы Тызенгаўза, дзе захавалiся пабудовы XVIII стагоддзя, узведзеныя ў час росквiту горада; убачылi зялёны куточак горада – парк Жылiбера; прайшлiся па турыстычнай магiстралi Гродна – вулiцы Савецкай. У iнтэрактыўным музеi “Grodno Mini” пазнаёмiлiся з унiкальным макетам гiстарычнага цэнтра горада (прынамсi, аўтарам яго з’яўляецца Iгар Лапеха, якi праводзiў для нас экскурсiю па Гароднi), сталi сведкамi захапляльнага святломузычнага прадстаўленнея, дзякуючы якому змаглi яшчэ раз дакрануцца да дзiўнай гiсторыi Гродна.

Аўтобусна-пешаходная экскурсiя па горадзе-музеi пакiнула шмат прыемных уражанняў i эмоцый, падарыла цудоўныя памятныя фотаздымкi, многа новага i цiкавага, звязанага з гiсторыяй не толькi Гродна, але i ўсёй нашай краiны.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання

Поделиться: