19 лютага 2018 года ў чытальнай зале студенцкага інтэрната №1 адбылася віктарына, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Камандам мелася спаборнічаць ў гісторыі нашай малой Радзімы, геаграфіі Брэсцкай вобласці, а таксама ў веданні біяграфіі выбітных жыхароў Берасцейшчыны. Ва упартай барацьбе за званне найлепшых краяведаў факультэта перамогу атрымала каманда магістрантаў спецыяльнасці "Геаграфія" «Востраў нестабільнасці».
Другое месца заваявала каманда 2 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" «Бульбяшкі». Трэцяй стала аб’яднаная каманда 1 курса спецыяльнасцей "Геаграфія" і "Турызм і гасціннасць". Трохі адстала ад тройкі каманда 3 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць".
Ад імя усіх удзельнікаў гульні мы хочам падзякаваць Аляксандра Данілавіча Панько за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства.