21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Мiжнародны Дзень роднай мовы.
З 17 па 21 лютага 2020 года на геаграфiчным факультэце прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Менавіта з гэтай нагоды 20 лютага студэнты геаграфічнага факультэта прынялі ўдзел у лiтаратурна-музычнай кампазіцыi «Мова мая, я з табой у жыццi шчасце маю…».
Мэтай мерапрыемства стала паказаць непарушнасць адзінства беларускай мовы i гісторыi беларускага народа, яго цесную сувязь са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства ў Беларусі. Сваю любоў да беларускай мовы, беларускім аўтарам і свае творчыя здольнасці прадставілі спадарству студэнты першага и другога курсаў усіх спецыяльнасцяў факультэта. Асабліва радасна было бачыць сярод удзельнікаў вялікую колькасць студэнтаў першага курса.
![](/sites/default/files/geo/grthm9fpivw.jpg)
![](/sites/default/files/geo/vf28tryhn9w.jpg)
Кожны ўдзельнік выбраў твор беларускага аўтара, які спадабаўся яму (напрыклад, апісаннем мясцовасці, з'яў прыроды, людзей ці нашай краіны ў цэлым). З вуснаў студэнтаў прагучалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў: «Маці» Пімена Панчанкі (у выкананнi Іллi Бенедзісюка), «Як дзень адыходзіць, прыходзіць нябыт» Аркадзя Куляшова (у выкананнi Ангеліны Кіслошчанкавай), «Родная мова» Лідзіi Полазавай (у выкананнi Нiны Савенка), а таксама вершы ў аўтарскiм выкананнi: «Палет думкі» Андрэя Палюховiча i «Колькі ў свеце цудаў» Марыi Рапінчук. Не абышлося i без мелагучных беларускiх песень у выкананнi Наталлi Пшанічнай (песня «Купалiнка»), Ганны Дывыдзюк (песня «Сокал»), Валерыi Жданович (песня «Белая ластаўка»).
![](/sites/default/files/geo/su8adtdz6wi.jpg)
![](/sites/default/files/geo/rort3sq1pk0.jpg)
![](/sites/default/files/geo/ujatfhja2mc.jpg)
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі звонкія галасы нашых вядучых – Валерыi Ждановiч і Рамана Грышына.
![](/sites/default/files/geo/ds5pvkmenjs.jpg)
![](/sites/default/files/geo/p2i-dczj5yq_0.jpg)
Беларуская мова – наша галоўная сакральная каштоўнасць. Сярод помнікаў сусветнай культуры пачэснае месца займаюць створанныя на беларускай мове Біблія Францыска Скарыны і Статут ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. Але нам ўсім трэба зрабіць так, каб гэта ні ў якім разе не адбылося.
Геаграфiчны факультэт