22 лютага на нашым родным геаграфічным факультэце прайшоў канцэрт «Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. З году ў год гэтае мерапрыемства заўсёды знаходзіць сваіх прыхільнікаў на «сёмым небе», бо як казаў рускі класік Аляксандр Купрын: «Мова – душа нацыі".
Канцэртная праграма была прадстаўлена студэнтам, якія, па праўдзе, ацанілі насычанасць, маляўнічасць і, у той жа час, душэўнасць і цеплыню нумароў ўдзельнікаў канцэрта і яго вядучых: Валерыі Ждановіч і Данілы Чарняўскага.
У які раз мы пераканаліся, што на нашым факультэце навучаюцца самыя таленавітыя прадстаўнікі моладзі, бо асаблівая музычнасць і талент прысутнічалі ва ўсіх нумарах.
Канцэрт адкрыла песня «Мая Беларусь» у выкананні студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Геаграфія" Ганны Давідзюк і студэнткі гістарычнага факультэта Аляксандры Гузарэвіч. Дэбютантам у вакальным жанры стаў студэнт 2 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Ілля Бенедзісюк, які самастойна пераклаў на беларускую мову англамоўную версію песні Адэль «Million Years Ago». З дзіўна прыгожай песняй «Рэспубліка» пад гітару таксама выступіла студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Паліна Глінская.
Які ж канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы, без вершаў? Усю прыгажосць і мелагучнасць беларускай мовы паказала студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Паліна Сінькоўская, прачытаўшы верш «Дзеці вайны». А талент вершаскладання прадэманстравалі студэнт 3 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Герман Коўш студэнт 3 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» і студэнт 3 курса спецыяльнасці «Геаграфія» Андрэй Палюховіч .
Канцэртная праграма складалася з нумароў на любы густ, таму ў глядзельнай залы была магчымасць паўдзельнічаць у перакладзе слоў з беларускай на рускую мову і паудзельнічаць ў гульні «Кракадзіл» . Яркую кропку ў канцэрце паставіла песня «Белая ластаўка» ў выкананні вядучай Валерыі Ждановіч.
Такім чынам мы яшчэ раз пераканаліся, што родная мова маляўнічая і сакавітая!

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць"
Валерыя Ждановіч