Навуковы семінар «Гуманітарныя стартапы: гісторыя і сучаснасць»

18 лістапада 2022 года на філалагічным факультэце прайшоў чарговы навуковы семінар «Гуманітарныя стартапы: гісторыя і сучаснасць».

На разгляд было вынесена некалькі студэнцкіх праектаў, напраўленасць якіх арыентавана на папулярызацыю мовы і прыгожага пісьменства ў грамадстве, манетызацыю філалагічных ведаў.

Святлана Феадосьеўна Бут-Гусаім зрабіла агляд гуманітарных праектаў ў гісторыі Рэспубліканскага інавацыйнага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Лілія Калеснік, Анастасія Зарэцкая, Вікторыя Калаур (2 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») выступілі з праектам «Свая кашуля бліжэй да цела: крылатыя выслоўі як кампанент дызайну адзення».

Карына Свірыдовіч (2 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») расказала пра праект «Само слова гаворыць: папулярызацыя нацыянальнай афарыстычнай спадчыны на гарадской прасторы Беларусі».

Іншыя выступоўцы раскрылі розныя тэмы:

Кацярына Мізерыя (4 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») — «Хоць зрэдку звяртацца да казкі: выданне дзіцячай літаратуры для маленькіх беларусаў».

Ганна Папека, Надзея Бадрэўская (2 курс, «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») — «Капірайтынг і спічрайтынг як спосабы манетызацыі філалагічных ведаў».

Вольга Ганчарэвіч (3 курс, «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») — «Организация и проведение творческих вечеров как способ коммерциализации филологических знаний».

Ганна Маісейчык (4 курс, «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») — «Редакторско-корректорская деятельность как направление индивидуального предпринимательства».

Поделиться: