Падведзены вынікі адкрытага абласнога конкурсу аўтарскага верша

25 студзеня 2024 года кафедрай беларускай філалогіі былі падведзены вынікі адкрытага абласнога конкурсу аўтарскага верша, у якім прынялі ўдзел 75 аўтараў. Творы ацэньваліся ў адпаведнасці з узроставымі групамі вучняў: малодшыя падлеткі, старэйшыя падлеткі і юнакі.

Сярод малодшых падлеткаў Дыпломам І ступені ўзнагароджана за верш “Прыпяць” вучаніца 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована” Бандарэнка Ганна Сцяпанаўна (кіраўнік – Гумерава Таццяна Пятроўна). Дыплом ІІ ступені атрымалі: за верш “Мой родны Брэст” вучаніца 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І.Хована” Цай Аліса Аляксандраўна (кіраўнік – Пясецкая Валянціна Іванаўна); за верш “Казачны свет” вучаніца 7 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Пінска” Карповіч Аліна Аляксандраўна (кіраўнік – Шаламіцкая Наталля Мікалаеўна); за верш “Ефрасіння” вучаніца 6 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы” Яковіч Есенія Яфімаўна (кіраўнік – Курловіч Людміла Уладзіміраўна). Дыплом ІІІ ступені  прысуджаны: за верш “Надышла цудоўная зіма” вучню 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Пінска” Наварку Ільі Іванавічу (кіраўнік – Карповіч Алёна Анатольеўна); за верш “Брэсцкая крэпасць-герой” вучню  6 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы” Маслоўскаму Дзянісу Сяргеевічу (кіраўнік – Курловіч Людміла Уладзіміраўна); за верш “Каляда” вучаніцы 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” Гардзей Ксеніі Дзмітрыеўне (кіраўнік – Ясінская Марына Генадзьеўна).

У групе старэйшых падлеткаў Дыпломам І ступені адзначаны вершы “Восеньскі пейзаж” і “Маё Палессе” вучаніцы 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Пінска” Сазановіч Дар’і Алегаўны (кіраўнік – Карповіч Алёна Анатольеўна). Дыпломы ІІ ступені атрымалі: за верш “Трыялет” вучань 9 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец” Міхальчук Ілья Мікалаевіч (кіраўнік – Карыціч Ніна Сцяпанаўна); за верш “Версэт” вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа аг. Вулька-1” Дуньчык Ганна Васільеўна (кіраўнік –Віднікевіч Святлана Пятроўна); за верш “Ах, ручай, ручаёк, ручаінка!” вучань 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мікашэвічы імя А.У. Зайчанкі” Жыдкоў Максім Дзянісавіч (кіраўнік – Ніцэвіч Ніна Уладзіміраўна). Дыплом ІІІ ступені прысуджаны: за верш “Жыве ў памяці Аркадзь наш Куляшоў” вучаніцы 9 класа ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага раёна” Кашкевіч Вользе Аляксандраўне (кіраўнік –  Кашкевіч Ганна Уладзіміраўна); за верш “Аркадзю Куляшову” вучаніцы 9 класа ДУА “Адрыжынская сярэдняя школа” Дрычыц Дзіяне Пятроўне (кіраўнік – Хайко Алена Іванаўна); за верш “Памяці Аркадзя Куляшова” вучаніцы 8 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Жабінка імя М.І. Зубачова” Крачко Эвеліне Аляксандраўне (кіраўнік – Міхалойць Людміла Сямёнаўна).

Аўтарскія вершы юнакоў журы ацаніла наступным чынам. Дыпломам І ступені ўзнагароджана за вершы “Роздум аб сэнсе жыцця” і “Незвычайны свет прыроды” вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец” Амелька Анастасія Вадзімаўна (кіраўнік – Карыціч Ніна Сцяпанаўна). Дыпломы ІІ ступені атрымалі: за верш “Аркадзю Куляшову прысвячаецца” вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ганцавічы” Галушка Кацярына Іванаўна (кіраўнік – Цімашкевіч Таісія Іосіфаўна); за верш “Дзень Перамогі” вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец” Козік Кацярына Ігараўна (кіраўнік – Карыціч Ніна Сцяпанаўна); за верш “Я так адчуваю свет” вучань 11 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована” Пявец Кірыл Мікалаевіч (кіраўнік – Гумерава Таццяна Пятроўна). Дыплом ІІІ ступені прысуджаны: за верш “Беларусь адзіная” вучню 10 “А” класа ДУА “Гімназія № 1 г. Брэста імя герояў Брэсцкай крэпасці” Лагвіновічу Льву Аляксандравічу (кіраўнік – Курыловіч Марыя Іванаўна); за верш “Дзецям Міная” вучаніцы 10 класа ДУА “Вялуцкая сярэдняя школа” Клімчук Марыі Міхайлаўне (кіраўнік – Клімчук Валянціна Аляксандраўна); за верш “Аркадзю Куляшову прысвячаецца” вучню 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Лунінца імя Героя Савецкага Саюза А.В.Петрушэўскага” Яцушкевічу Аляксандру Сяргеевічу (кіраўнік – Дубіна Галіна Пятроўна).

Выказваем падзяку ўсім настаўнікам і вучням за ўдзел у конкурсе і жадаем творчых здзяйсненняў!

 

Поделиться: