Сустрэча настаўнікаў-выпускнікоў са студэнтамі

14 лістапада 2022 г. у межах Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара “Лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні ў школе і ВНУ” прайшла сустрэча настаўнікаў-выпускнікоў са студэнтамі 2-га і 4-га курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

Сваімі метадычнымі напрацоўкамі і вопытам са студэнтамі дзяліліся: Пукала В.М., настаўнік беларускай мовы і літатаруры першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Бярозы”, які расказаў пра адаптацыю маладога спецыяліста да актыўнага ўдзелу ў педагагічным суграмадстве; Кірылюк С.Р., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Брэста”, якая падзялілася вопытам распрацоўкі праекта “Фарміраванне і развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў праз уключэнне іх у праектную дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў БРПА і БРСМ”.

Поделиться: