Эмоцыі перапаўняюць! З 15 па 16 красавіка 2015 г. мы прымалі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ва універсітэце Яна Каханоўскага ў горадзе Кельце.
З самага ранку 14 красавіка мы адправіліся ў доўгую дарогу і трохі хваляваліся, але ж і не ўяўлялі, што гэта падарожжа будзе такім цікавым і пазнавальным. У Кельце мы апынуліся ў 19.00 гадзін. На вакзале нас ужо чакаў прафесар Артур Зялінскі і ён жа правёў нас да інтэрнату. З гэтага моманту пачалося ўсе самае цікавае.
Вельмі уразіла гасціннасць і лёгкасць у зносінах з польскімі студэнтамі. Амаль да самай ночы мы з вялікім задавальненнем абмяркоўвалі праблемы канферэнцыі, у якой будзем прымаць ўдзел. Каб лягчэй зразумець адзін аднаго нам дапамагалі веды англійскай іспанскай моў.
15 красавіка адбылося адкрыццё XXIV міжнароднай канферэнцыі «Człowiek i jego środowisko».
Уразіла ўрачыстасць і высокі статус гэтага мерапрыемства. Нас прымалі з вялікай павагай , таму што мы былі адзіныя студэнты з універсітэтаў Беларусі.
Далей па раскладу чакала займальная экскурсія па гораду, якую арганізавалі Igor Wiyata, Katarzyna Yaneczko і Piotr Letkiman. Цудоўны польскі горад Кельце размешчаны ля падножжа Свентакшыскіх гор. Горад ганарыцца багатымі гістарычнымі традыцыямі каштоўнымі помнікамі.
Галоўным помнікам Кельце з'яўляецца палац кракаўскіх біскупаў, збудаваны ў стылі маньерызму. Непадалёк узвышаецца кафедральны сабор – найстарэйшы архітэктурны помнік у горадзе.
На ўсход ад горада Кельцах узвышаецца града Свентакшыскіх гор, размешчаная ў межах нацыянальнага парку. Па турыстычным пешым маршруце мы падняліся на самую высокую вяршыню Лысіца (612 м над узроўнем мора).
На наступны дзень, 16 красавіка прыйшла наша чарга выступаць. Тэма працы «Уплыў чалавека на навакольнае асяродзе». Усе прысутнічыя былі вельмі задаволены чуць і разумець беларускую мову. Таму, па заканчэнню даклада, атрымаўся вельмі цікавы дыялог.
Па традыцыі, ў 17.00 адбылося ўрачыстае ўшанаванне выступаючых, на якім мы атрымалі дыпломы.
Асаблівую падзяку хочацца выказаць дэкану нашага факультэта Ірыне Васільеўне Абрамавай і загадчыку кафедры культуралогіі Уладзіміру Паўлавічу Люкевічу за атрыманую магчымасць патрапіць на гэтае цікавае і пазнавальнае мерапрыемства.
Марыя Каляда, 2 курс, спец. "Турызм і гасціннасць"