Брэсцкі абласны конкурс маладых пісьменнікаў «Адкрыццё»
Сёлета Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама быў праведзены Брэсцкі абласны конкурс маладых пісьменнікаў «Адкрыццё». Яго лаўрэатамі сталі і прадстаўніцы філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
Студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Мізэрыя Кацярына ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Паэтычныя творы вольнай тэматыкі» «І спеліцца ў душы Купалавае слова» (катэгорыя – ад 15 да 25 гадоў).
Студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Макарэвіч Вікторыя ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Эсэ» «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (катэгорыя – ад 15 да 25 гадоў).
Сардэчна віншуем Кацярыну і Вікторыю! Жадаем творчых поспехаў, знаходак і ўсяго найлепшага!