16 верасня філалагічны факультэт стаў адной з пляцовак для правядзення Рэспублiканскага дыктанта «Дзень народнага адзінства». Студэнты паўдзельнічалі ў мерапрыемстве, далучыўшыся да акцыі і праверыўшы свае веды. Тэкст змяшчаў iнфармацыю пра новае для нашай краiны свята, пра гiстарычныя падзеi i гераiзм беларускiх людзей.
Удзельнікі дыктанта з імпэтам падышлі да задання, праявіўшы стараннасць і ўдумлівасць. Вынікі з упэўненасцю можна назваць годнымі. Жадаем поспехаў у наступных падобных акцыях!