7 кастрычніка 2022 года кафедра беларускай філалогіі правяла рэгіянальную студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «Мова і культура: аспекты ўзаемадзеяння».
Праблемнае поле было вызначана наступным чынам:
– пытанні культуры мовы і маўлення на сучасным этапе;
– мова навукі і тэхнікі;
– мастацтва слова і культура маўлення;
– культура маўлення і народная мова;
– фальклор, этнаграфія, краязнаўства і г.д.
Студэнты актыўна ўзаемадзейнічалі з выступоўцамі, задавалі шмат пытанняў, уважліва слухалі і актыўна дзялiлiся сваiмi думкамi са старшакурснікамі.