Круглы стол для першакурснікаў «Навука ў жыцці студэнта»

8 лістапада студэнцкім навуковым таварыствам філалагічнага факультэта быў арганізаваны круглы стол для першакурснікаў «Навука ў жыцці студэнта». Удзельнікаў круглага стала пазнаёмілі з асноўнымі накірункамі студэнцкай навуковай дзейнасці.

Саўчук Дар’я падзялілася вопытам ўдзелу ў фінале Рэспубліканскага інавацыйнага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» з працай «Само слова гаворыць…».

Бадрэўская Надзея акрэсліла адмеснасць такіх актуальных філалагічных прафесій, як капірайтар, макетчык.

Кузіч Аксана расказала пра ўдзел у навукова-даследчай тэме «Аксіялагічная прастора сучасных твораў для дзяцей і юнацтва», якая выконваецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў.

Дарашэнка Кацярына падзялілася вопытам студэнцкага навуковага даследавання масавых камунікацый. Асаблівы інтарэс аўдыторыі выклікала інфармацыя пра эканамічныя перавагі актыўнай навуковай працы студэнта (падрыхтоўкі публікацый, выступленняў на канферэнцыях), што выражаецца ў сур’ёзным зніжэнні аплаты за навучанне.

Вікторыя Якубовіч прапанавала алгарытм падрыхтоўкі выступлення студэнта на навуковай канферэнцыі.

Ганна Папека прадставіла метадычныя парады па напісанні курсавой працы па сучаснай рускай мове.

Яўген Разановіч акрэсліў асноўныя этапы курсавога даследавання па літаратурнай анамастыцы.

У 306 кабінеце была падрыхтавана выстава студэнцкіх публікацый у зборніках матэрыялаў рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый.

Спадзяёмся, што мерапрыемства паспрыяе далучэнню першакурснікаў да навуковых пошукаў і адкрыццяў!

Поделиться: