21 лютага 2024 года студэнты псiхолага-педагагiчнага факультэта святкавалi Мiжнародны дзень роднай мовы разам са студэнтамi Iнстытута трэцяга ўзросту, якi працуе на базе ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Ленiнскага раёна г. Брэста”. Удзельнiкi святочнага мерапрыемства чыталi вершы на беларускай мове, дэкламавалi вершы пра родную мову, спявалi беларускiя песнi, разгадвалi загадкi, падбiралi да беларускiх прыказак рускiя адпаведнiкi, танчылi. У зале панавала цёплая атмасфера беларускасцi.
Родная мова… Непаўторная, гучная, пявучая, шчырая, мiлагучная, вобразная, сакавітая… Таямнічая, мудрая, багатая, самабытная…